Як зрабіць Беларусь лепшай?

Цэнтр новых ідэй абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі.

Абярыце адну ідэю, якая, на вашу думку, дапаможа Беларусі стаць краінай-лідарам Усходняй Еўропы у 2030-ым годзе і апішыце яе ў фармаце эсэ. Памер эсэ – да 500 словаў.

Працы прымаюць да 15 сакавіка на электронную скрыню ideaby.org@gmail.com. Траіх пераможцаў конкурсу узнагародзяць падчас Belarus Future Unconference 2020, а для дзясяткі лепшых зладзяць аднадзённы воркшоп па рэформах, патрэбных Беларусі ды публічных выступах.

Падрабязней пра ўмовы конкурсу і ўзнагароды для пераможцаў чытайце на адмысловай старонцы